Патэнцыйная амністыя ў 2024 годзе “павінна мець адрозненні”, заяўляе Лукашэнка (дапоўнена)

11 студзеня, Позірк. Калі рашэнне пра амністыю ў сувязі з 80-годдзем вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе прынятае, то яна “павінна мець адрозненні” ад папярэдніх, заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 студзеня ў Мінску на нарадзе па асобных пытаннях удасканалення заканадаўства аб крымінальнай адказнасці.
“Трэба будзе больш уважліва паглядзець на жанчын і дзяцей, на жанчын з дзецьмі, іншыя катэгорыі асуджаных”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Звяртаючыся да міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, ён даручыў “звярнуць увагу на недахопы папярэдніх амністый, каб іх не паўтарыць”.
Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што дзейнасць дзяржорганаў і грамадскіх інстытутаў “павінна будавацца на прынцыпе справядлівасці”. Гэта, паводле яго слоў, тычыцца і крымінальнай палітыкі: “Справядлівасць павінна праймаць увесь крымінальны закон і практыку яго прымянення”.
Ён адзначыў, што ў Адміністрацыі прэзідэнта пасля вывучэння гэтай тэмы “ўзнікаюць пытанні”.
“У сувязі з гэтым, трэба паглядзець, каго мы затрымліваем, каго асуджаем. Ці адпавядаюць прызначаныя меры пакарання цяжкасці злачынстваў і той небяспецы, якую ўяўляюць гэтыя людзі для грамадства?” — сказаў Лукашэнка.
Папярэдні акт амністыі быў прымеркаваны да “дня народнага адзінства”. Адпаведны дакумент быў прыняты напрыканцы 2022 года, дзейнічаў да 10 чэрвеня 2023 года. Яшчэ на этапе абмеркавання чыноўнікі далі зразумець, што амністыя не закране асуджаных з палітычных матываў.
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы вырасла ў гадавым выражэнні на 1,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія тры тыдні актыўнасць нелегальных мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



