Ціханоўская абмеркавала ў Генцкім універсітэце адукацыйныя праграмы і стыпендыі для беларусаў

15 снежня, Позірк. Падчас наведвання 14 снежня бельгійскага Генцкага ўніверсітэта, у якім навучаюцца каля дзесяці беларусаў, демакратычны лідар Святлана Ціханоўская прапанавала стварыць праграму падтрымкі адукацыйных праграм для беларускіх студэнтаў, а таксама абмеркавала выдаткаванне стыпендый для студэнтаў і даследнікаў з Беларусі, паведамляе прэс-служба палітыка.
Ціханоўская выступіла перад студэнтамі з лекцыяй, у якой распавяла пра рэальнае становішча спраў у Беларусі і “пра тое, як беларусы змагаюцца за свабоду”.
“На жаль, людзі ўрэшце звыкаюцца да ўсяго. Яны звыкаюцца да несправядлівасці, тыраніі. Гэта апатыя — наш галоўны вораг. Таму што калі вам стане ўсё адно, вы зможаце выканаць кожны няпраўны загад. Менавіта так дыктатуры бураць чалавечыя душы. Мы павінны кожны дзень захоўваць нашу людскасць, нашу вартасць, нашу веру”, — адзначыла палітык.
Генцкі ўніверсітэт быў створаны ў 1817 годзе. Агулам у межах больш за 200 акадэмічных праграм у ім навучаецца каля 50 тысяч студэнтаў.

- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка


