Ціханоўская: Многім дзяржавам не хапае прынцыповасці і паслядоўнасці

11 лістапада, Позірк. “Я ўдзячная Польшчы за прынцыповасць і паслядоўнасць, чаго так часам не хапае многім іншым дзяржавам”, — заявіла Святлана Ціханоўская ў відэазвароце да прэзідэнта краіны Анджэя Дуды і палякаў з нагоды іх нацыянальнага свята Дня незалежнасці 11 лістапада.
Паводле слоў Ціханоўскай, беларусы будуць заўжды ўдзячныя польскаму народу за салідарнасць і падтрымку у барацьбе за свабоду.
“І сёння, калі незаконны прарасійскі рэжым у Мінску працягвае гібрыдную атаку на Польшчу пры дапамозе мігрантаў, шантажуе ядзернай зброяй, рэпрэсуе польскую меншасць, утрымлівае тысячы закладнікаў у турмах, у тым ліку нашага з вамі супольнага героя Анджэя Пачобута, нам трэба не спыняць ціск”, —заклікала лідар дэмакратычнай Беларусі.
Яна выказала ўпэўненасць, што з падтрымкай Польшчы ўдасца “зрабіць Беларусь свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай дзяржавай — дзяржавай, якая будзе прадказальным суседам і сябрам”.
“Мы адновім усё тое, што было разбурана рэжымам. І будзем разам святкаваць такія святы, як сённяшняе”, — сказала Ціханоўская.
“Праз вякі нашыя народы змагаліся разам за свабоду, за незалежнасць і еўрапейскую будучыню, — адзначыла дэмлідар. — І для беларусаў Польшча з’яўляецца прыкладам дэмакратычнай дзяржавы, да якога мы хочам імкнуцца”.
Акрамя відэазвароту Ціханоўская павіншавала Польшчу ў “Твітары”. З нагоды свята да палякаў, праігнараваўшы ўлады, звярнуўся Аляксандр Лукашэнка.
Гл. падрабязней:
Ціханоўская: Мы шануем моцнае сяброўства з Польшчай
Гл. таксама:
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



