Для тушэння пажару на тэрыторыі Бярозаўскага мясакансервавага камбіната задзейнічалі 11 машын МНС

10 лістапада, Позірк. Ліквідаваны пажар на тэрыторыі Бярозаўскага мясакансервавага камбіната (горад Бяроза, Брэсцкая вобласць), вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, паведамленне пра здарэнне паступіла ўвечары 9 лістапада. На момант прыбыцця пажарных назіралася “задымленне на тэхнічным паверсе ў будынку халадзільніка прадпрыемства”.
Тушэннем пажару займаліся 11 адзінак тэхнікі МНС.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Прычыны пажару высвятляюцца.
ААТ “Бярозаўскі мясакансервавы камбінат” — адно з буйных прадпрыемстваў мясной галіны Беларусі. Выпускае каўбасныя вырабы, мясныя кансервы, паўфабрыкаты і харчовыя тлушчы.
Паводле даных за 2025 год, на прадпрыемстве працавала амаль 1.400 чалавек.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія 33 тыдні Латвія не фіксавала актыўнасці мігрантаў два дні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 27 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя вырасла пасля чатырох месяцаў без змен — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



