Трое мужчын затрыманыя за вырошчванне канопляў у арандаваным доме пад Мінскам
5 лістапада, Позірк. Трох мужчын ва ўзросце ад 22 да 27 гадоў, якія абсталявалі ў арандаваным доме ў прыгарадзе сталіцы памяшканне для вырошчвання канопляў, затрымалі супрацоўнікі наркакантролю Заводскага РУУС Мінска. Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле інфармацыі ведамства, затрыманыя — жыхары Мінска, Гродна і Гомельскай вобласці. Падчас ператрусу праваахоўнікі канфіскавалі 50 грамаў марыхуаны, шэсць гаршкоў з грунтам і раслінамі канопляў, насенне і абсталяванне для вырошчвання, LED-лямпы, блокі сілкавання і ёмістасці з угнаеннямі.
Адзін з затрыманых распрацаваў спецыяльную праграму для дыстанцыйнага кантролю і рэгулявання вільготнасці, тэмпературы і асвятлення ў памяшканні.
Як сцвярджаюць у міліцыі, мужчыны патлумачылі, што вырошчвалі каноплі “для асабістага спажывання”.
У дачыненні да затрыманых распачатая крымінальная справа. Яе прававая кваліфікацыя не ўдакладняецца.
25 кастрычніка пра затрыманне за вырошчванне канопляў двух жыхароў Капыльскага раёна паведаміла УУС Мінскага аблвыканкама. Адзначалася, што 40-гадовыя мужчыны ў лесапаркавай зоне “зрэзалі вырашчаны імі ж ураджай канопляў”.
“Па месцы жыхарства, а таксама ў гаражы выяўленая і канфіскаваная ўжо высушаная марыхуана. Агульная вага канфіскаванага “дурману” — больш за 4,5 кг”, — гаварылася ў паведамленні.
Пра затрыманне 34-гадовага жыхара Мінска, які “арганізаваў у сябе ў прыватным доме памяшканне для вырошчвання нарказмяшчальных раслін”, паведаміла 3 верасня ГУУС Мінгарвыканкама. Адзначалася, што супрацоўнікі наркакантролю Савецкага РУУС сумесна з кінолагамі ГУУС Мінгарвыканкама выявілі і канфіскавалі па месцы жыхарства мужчыны “чатыры гаршкі з грунтам і раслінамі канопляў, угнаенні, вентылятар, а таксама 310 грамаў гатовай да ўжывання марыхуаны”.
Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту” (ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса), 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту” (ч. 2–5 арт. 328 КК).


- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гродзенскім раёне кіраўнік сельгасарганізацыі абвінавачваецца ў атрыманні хабару на суму больш за 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа Беларускім тыдні прадпрымальніцтва будуць вучыць кіраваць зумерамі і міленіяламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- За трэці квартал у Беларусі вырасла адчувальная інфляцыя — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка