Мінск 15:32

Долар, еўра і юань патаннелі на першых таргах тыдня

Фота: neg.by

12 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 кастрычніка 2026 года.

Курс долара знізіўся да 3,0107 рубля (-0,94,%; -0,0285), еўра — да 3,3686 (-1,16%; -0,0395), юаня — да 4,5116 за 10 (-0,91%; -0,0415).

Расійскі рубель падаражэў да 3,5964 рубля за 100 (+0,18%; +0,0065).

На мінулым працоўным тыдні (2–9 кастрычніка) курс долара вырас на 1,06% (з 3,0073 да 3,0392 рубля), юаня — на 1% (з 4,5082 да 4,5531 за 10), еўра — на 0,8% (з 3,3809 да 3,4081); расійскі рубель патаннеў на 0,63% (з 3,6125 да 3,5899 за 100).

На 4,33% (з 2,9027 да 3,0285 рубля) вырас афіцыйны курс долара ў Беларусі за дзевяць месяцаў 2026 года. Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Паводле вынікаў студзеня — жніўня Беларусь была трэцяй.

На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 7,93% (з 78,2267 да 84,4283 рубля), Украіна — 5,84% (з 42,3878 да 44,8624 грыўні) і Малдова — 5,75% (з 16,7925 да 17,7575 лея).

Менш вырасла каціроўка долара ў Латвіі, Літве, Эстоніі, якія ўваходзяць у еўразону, — на 3,48% (з 0,8511 да 0,8624 еўра), а таксама ў Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,4483 сома).

У верасні долар у Беларусі патаннеў на 0,37% — чацвёртае месца пасля Казахстана (-5,47%), Расіі (-1,37%) і Арменіі (-0,45%).

Падзяліцца: