Рыжанкоў абмеркаваў з віцэ-прэм’ерам Туркменістана пытанне аднаўлення авіязносін паміж Мінскам і Ашхабадам

8 кастрычніка, Позірк. Пытанне аднаўлення авіязносін паміж Мінскам і Ашхабадам абмеркаваў з намеснікам прэм’ер-міністра Туркменістана Батырам Аннаевым 8 кастрычніка ў туркменскай сталіцы міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.
Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, гэта “асабліва актуальна ва ўмовах інтэнсіфікацыі бізнес-кантактаў і павелічэння колькасці туркменскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў беларускіх ВНУ”.
Прамыя авіязносіны паміж Мінскам і Ашхабадам спыніліся ўвесну 2020 года ў сувязі з абмежаваннямі, уведзенымі праз пандэмію COVID-19.
Адзначаецца, што бакі таксама “абмеркавалі магчымасці выкарыстання беларускім бокам транспартна-лагістычных калідораў Поўнач — Поўдзень і Захад — Усход, якія праходзяць праз тэрыторыю Туркменістана, а таксама партовай інфраструктуры для выбудоўвання ў Каспійскім рэгіёне ланцужкоў дастаўкі айчынных тавараў”.
Чыноўнікі закранулі пытанні працы міжурадавай камісіі па эканамічнай супрацы “ў якасці эфектыўнага інструмента для далейшага развіцця эканамічнага партнёрства” і дамовіліся “правесці ў найбліжэйшай перспектыве сустрэчу сустаршыняў міжурадавай камісіі” (віцэ-прэм’еры дзвюх краін).
Туркменскі бок, як заяўлена, выказаў зацікаўленасць у “далейшым развіцці супрацы ў галіне адукацыі ў частцы падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў па запатрабаваных у краіне спецыяльнасцях”.
Паводле інфармацыі МЗС, Рыжанкоў сустрэўся з яшчэ адным віцэ-прэм’ерам Туркменістана — кіраўніком Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Нокергулы Атагулыевым.
“Ключавой тэмай перамоў сталі перспектывы актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнай супрацы, у тым ліку з прыцягненнем патэнцыялу бізнес-супольнасцей дзвюх краін, — гаворыцца ў паведамленні. — Суразмоўцы дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні ў найбліжэйшы час двухбаковага бізнес-форуму, а таксама шэрагу іншых мерапрыемстваў, скіраваных на пашырэнне кантактаў і ўзаемадзеяння паміж прадпрымальнікамі і прамыслоўцамі дзвюх краін”.
Бакі “адзначылі неабходнасць актывізацыі супрацы па лініі гандлёва-прамысловых палат, у прыватнасці іх рэгіянальных аддзяленняў”, а таксама “падкрэслілі важнасць фармавання спрыяльных умоў для інвестыцый і рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах эканомікі, уключаючы лёгкую і харчовую прамысловасць”.
8 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Туркменістан на саміт Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Яго прэс-служба анансавала сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у рамках гэтага мерапрыемства.
Мінск і Ашхабад абмеркавалі магчымасць падрыхтоўкі ў 2027/2028 навучальным годзе грамадзян Туркменістана ў ВНУ Беларусі па "запатрабаваных спецыяльнасцях"
- ГрамадстваЖыхары Беларусі сталі менш наведваць кінатэатры і цыркі — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча тры тыдні не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваАб'ём інвестыцый у нематэрыяльныя актывы ў Беларусі "не ўражвае" — кіраўнік дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



