Мінск 09:28

За тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс.

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

8 кастрычніка, Позірк. Дзейны дазвол на пражыванне ў Літве на 1 кастрычніка 2026 года мела 47.592 грамадзяніны Беларусі, сведчаць статыстычныя даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы.

Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што за месяц іх колькасць зменшылася на 280, або на 0,58% (на 1 верасня — 47.872), ад пачатку 2026 года — на 2.694, або на 5,36% (на 1 студзеня — 50.286), у гадавым вымярэнні — на 3.621, або на 7,07% (на 1 кастрычніка 2025-га — 51.213), да 1 кастрычніка 2024-га — на 13.765, або на 22,43% (61.357).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: