Мінск 23:02

Ціханоўская абмеркавала з экс-палітвязнямі праблемы легалізацыі ў Польшчы

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

7 кастрычніка, Позірк. Праблемы легалізацыі, замены вадзіцельскіх пасведчанняў, афармлення банкаўскіх карт і адкрыцця рахункаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Польшчы, абмеркаваны на сустрэчы дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай у былымі палітзняволенымі, арганізацыяй “Вольныя”, ментарамі і валанцёрамі 7 кастрычніка ў Варшаве.

Асобна размова ішла аб ціску на сваякоў былых і цяперашніх палітвязняў у Беларусі.

За дапамогай экс-палітвязням пасля іх вызвалення “стаіць вялікая штодзённая праца”, заявіла Ціханоўская: “Нехта дапамагае разабрацца з дакументамі, нехта суправаджае ў банку ці знаходзіць адказ на пытанне, з якім чалавек сутыкнуўся ўпершыню. Я вельмі ўдзячная камандзе “Вольных”, валанцёрам і ўсім арганізацыям, якія бяруць”.

На думку палітыка, якое прыводзіць яе прэс-служба, важна, каб тыя, хто вызваліўся, маглі звярнуцца па дапамогу і атрымаць яе своечасова.

“Мы павінны працягваць прыкладаць намаганні, каб усе несправядліва зняволеныя выйшлі на волю”, — дадала дэмлідар.

Па выніках чарговага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла (15–16 верасня) з краіны было вывезена 25 асуджаных па палітычных матывах. Першапачаткова 15 былых вязняў засталося ў Літве, 10 — пераехала ў Польшчу.

З апошняй групы вызваленых 13 чалавек звярнуліся ў Аб’яднаны пераходны кабінет з просьбай пасадзейнічаць іх легалізацыі ў Польшчы, паведаміў “Позірку” 26 верасня намеснік кіраўніка АПК Павел Латушка.

Аб легалізацыі ў Літве групы экс-палітвязняў прэс-служба Ціханоўскай паведаміла 6 кастрычніка па выніках яе сустрэчы з кіраўніком вільнюскага офіса праваабарончай арганізацыі Freedom House Віцісам Юрконісам. Паводле яго, усе, хто вырашыў застацца ў краіне, атрымаў дакументы для легальнага знаходжання.

Рыжанкоў заявіў, што Коўл займаецца вызваленнем палітвязняў "па нейкіх слязлівых просьбах ЕС"

6 кастрычніка, Позірк. Спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла падчас візітаў у Беларусь цікавяць розныя пытанні — не толькі "вызваленне па нейкіх слязлівых просьбах Еўрапейскага саюза пэўных зняволеных", заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у інтэрв'ю расійскаму агенцтву "РИА Новости" (апублікавана …
Падзяліцца: