За шэсць дзён у міліцыю паступіла больш за 1,8 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў

5 кастрычніка, Позірк. Больш за 100 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, паведаміла 5 кастрычніка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, зарэгістравана “дзевяць злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”, заблакаваная “магчымасць плацяжоў на адрас трох замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі”. Затрыманыя два кур’еры, якія, як паведамляецца, працавалі “ў інтарэсах аферыстаў”.
Праведзены “Позіркам” аналіз зводак МУС паказаў, што з 29 верасня па 4 кастрычніка ў міліцыю паступіла больш за 1,8 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрыманыя сем кур’ераў, пра вынятыя ў іх грошы ў зводках не паведамлялася.
З 30 чэрвеня па 16 ліпеня ў міліцыю паступіла больш за 5 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў, з 18 па 28 ліпеня — больш за 3,7 тыс., з 28 ліпеня па 6 жніўня — больш за 2,5 тыс., з 7 па 16 жніўня — больш за 2,85 тыс., за 18–31 жніўня — больш за 4,4 тыс., 1–7 верасня — больш за 2,2 тыс., 8–14 верасня — больш за 2,1 тыс., 15–21 верасня — больш за 2,1 тыс., 22–29 верасня — больш за 2,7 тыс.
Паводле даных МУС, доля кіберзлачынстваў паводле вынікаў студзеня — траўня 2026 года перавысіла траціну ўсіх зарэгістраваных у Беларусі злачынстваў і дасягнула 33,4%.
У Мінскай вобласці затрымана 19 падазраваных у дастаўцы тэлефонным махлярам сродкаў падманутых грамадзян
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



