59-гадовы мужчына шпіталізаваны ў Мінску з нажавым раненнем пасля канфлікту ў трамваі

Крыніца фота: тэлеграм-канал ГУУС Мінгарвыканкама
15 верасня, Позірк. Пра інцыдэнт у трамваі, у якім пацярпеў 59-гадовы мужчына, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, паміж двума раней не знаёмымі мужчынамі на прыпынку грамадскага транспарту “здарылася слоўная перапалка”, якая працягнулася ў трамваі.
У ходзе канфлікту 66-гадовы мінчанін “дастаў нож і накіраваў яго ў бок апанента”, у выніку “апошняму былі нанесеныя пашкоджанні”.
Пацярпелы дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, паведамілі ў ГУУС.
Міліцыя праводзіць праверку па факце інцыдэнту.
ДзяржСМІ паведамляюць са спасылкай на камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама, што стан пацярпелага ад удару нажом, стабільны. Ён праапераваны і знаходзіцца пад кругласутачным наглядам медыкаў.
Стужка навін
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



