Мінск 17:51

У Зэльве пешаход загінуў пад коламі грузавіка

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

15 верасня, Позірк. Пра гібель пешахода ў Зэльве паведаміла УУС Гродзенскага аблвыканкама.

ДТЗ здарылася 14 верасня каля 21:15 па вул. Лугавая райцэнтра. Адзначаецца, што 59-гадовы кіроўца грузавіка “МАЗ” перад пачаткам руху “не пераканаўся ў бяспецы выкананага манеўру”, у выніку чаго здзейсніў наезд на 57-гадовага мужчыну, які знаходзіўся на праезнай частцы.

“Пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння”, — гаворыцца ў паведамленні.

УУС просіць кіроўцаў, кіруючы буйнагабарытнай тэхнікай, праяўляць гранічную ўважлівасць, а пешаходам нагадвае, што ім “крытычна важна пазбягаць траплення ў “сляпыя зоны” транспартных сродкаў”.

Падзяліцца: