Лукашэнка на сустрэчы з Коўлам адмаўляў наяўнасць палітвязняў і новыя палітычна матываваныя затрыманні

15 верасня, Позірк. З адмаўленнем інфармацыі пра з’яўленне новых палітвязняў выступіў Аляксандр Лукашэнка 15 верасня ў Мінску на сустрэчы са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам.
“Вельмі шмат размоў перад нашай сустрэчай наконт вызвалення, як вы іх называеце, “палітвязняў”, хоць я яшчэ раз заклікаю вас да таго, каб мы не ўводзілі сябе ў зман: ніякіх палітвязняў у Беларусі няма, бо няма такога артыкула ў нашым заканадаўстве”, — цытуе спікера яго прэс-служба.
Паводле слоў Лукашэнкі, “вельмі шмат кажуць пра вызваленне людзей, якія <…> паводле закона знаходзяцца пад следствам або ж у папраўча-працоўных калоніях”.
“Я падводжу вас да галоўнай тэмы. Нашыя “збеглыя” разганяюць тэму на Захадзе, і вас, адчуваю, пераканалі ў тым, паводле маіх звестак, што мы некага тут адпускаем, але, працягваючы рэпрэсіі, на гэта месца ў два разы больш затрымліваем людзей. Я хачу публічна вам сказаць, што гэта абсалютная няпраўда. Мы не маем такой мэты: замест вызваленых людзей нкіроўваць новых людзей у папраўча-працоўныя калоніі. Такой праблемы не маем, мы гэтага не робім і рабіць не будзем”, — сцвярджае ён.
“Гэта нашы беларусы, — працягнуў спікер. — Але калі нехта з грамадзян Беларусі і прысутных тут неграмадзян парушыць беларускія законы, мы абавязкова будзем рэагаваць паводле закона. Калі яны заслугоўваюць знаходзіцца пад следствам або ў папраўча-працоўных калоніях, яны будуць там знаходзіцца”.
Лукашэнка сцвярджае, што “гэта абсалютна не звязана з палітыкай”: “Нам няма неабходнасці палітычна сёння некага пераследаваць. Абсалютна ніякай неабходнасці няма, бо ўсе працэсы ў Беларусі знаходзяцца пад кантролем”.
На 15 верасня беларускія праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 912 чалавек. Разам з тым пра многіх людзей, якія зазналі палітычны пераслед, праваабаронцам невядома або робіцца вядома не адразу. Як прыклад, некаторых асуджаных за ўдзел у пратэстах, абразу чыноўнікаў ды іншае прызнаюць палітвязнямі толькі пасля таго, як іх імёны і артыкулы абвінавачання публікуюцца ў спісе “экстрэмістаў”.
Пра тое, што на фоне вызвалення адных людзей працягваюцца затрыманні і пераслед з палітычных матываў іншых грамадзян, заяўляў, у прыватнасці, у снежні 2025 года спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Раймандс Муйжніекс.
Пра гэта таксама сведчаць судовыя працэсы, што не спыняюцца, пастаяннае папаўненне спіса “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”.
Чакаецца, што ў выніку цяперашніх перагавораў Лукашэнкі і Коўла будзе вызваленая чарговая група палітвязняў.


- ГрамадстваРыбак патануў у Браслаўскім раёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка"Сіцібанк" павінен вярнуць у Беларусь "захраслыя" грошы — прэс-служба Лукашэнкі са спасылкай на КоўлаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў у гадавым вымярэнні выраслі на 16,3% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні сельгасвытворчасць вырасла на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства

