Мінск 18:12

За восем месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год таму

Фота: pixabay.com

15 верасня, Позірк. Аб’ём вырашчанай у абароненым грунце гародніны павялічыўся на 3% — з 77.243 тон у студзені — жніўні 2025 года да 79.571 т за аналагічны перыяд 2026-га, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Агуркоў і карнішонаў за восем месяцаў гэтага года вырашчана менш на 1,3% (з 38.007 да 37.508).

Сітуацыя палепшылася ў Гродзенскай вобласці — на 22,6% (з 1.549 да 1.899), Мінскай — на 12,5% (з 13.357 да 15.031), Мінску — на 4,7% (з з 2.305 да 2.414) і Гомельскай вобласці — на 0,5% (з 5.604 да 5.634).

Менш агуркоў і карнішонаў вырашчана ў Віцебскай вобласці — на 14,2% (з 8.744 да 7.504), Брэсцкай — на 17,9% (з 3.209 да 2.636), Магілёўскай — на 26,2% (з 3.240 да 2.391).

Вытворчасць цяплічных таматаў павялічылася на 6,8% (з 38.232 да 40.835): у Магілёўскай вобласці — на 35% (з 1.399 да 1.888), Брэсцкай — на 22,3% (з 6.301 да 7.708), Гомельскай — на 15,1% (з 1.827 да 2.103), Мінскай — на 3,9% (з 20.927 да 21.743); зменшылася ў Віцебскай — на 0,1% (з 4.121 да 4.116), Мінску — на 9,7% (з 1.077 да 973) і Гродзенскай — на 10,7% (з 2.580 да 2.304).

Доўгаплодныя і сярэднеплодныя агуркі, а таксама чырвоныя таматы (акрамя вішнявідных і таматных гронак) ўнесеныя ў пералік плодаагародніннай прадукцыі, што закладваецца ў рамках дзяржаўнай замовы. Адпаведны ўказ падпісаў 23 ліпеня Аляксандр Лукашэнка.

Міжсезонны перыяд на агуркі ўстанаўліваецца з 1 лістапада па 31 сакавіка, на таматы — з 1 лістапада па 30 красавіка.

Адзначаецца, што ўказ накіраваны на “гарантаванае забеспячэнне ўнутранага рынку плодаагародніннай прадукцыяй у міжсезонны перыяд“.

Міжсезонны перыяд — час, калі садавіна і гародніна паступаюць у продаж на ўнутраным рынку са стабілізацыйных фондаў. Яны штогод фарміруюцца абласнымі і сталічным выканкамамі — для бесперабойнага гандлю і забеспячэння сацыяльнай сферы.

У сакавіку гэтага года намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Таццяна Гумянюк паведамляла, што для забеспячэння ўнутранага рынку прадукцыяй абароненага грунту распрацаваная Стратэгія развіцця цяплічнай агародніцтва на 2023–2027 гады.

Паводле яе слоў, для забеспячэння ў міжсезонны перыяд гароднінай пад вырошчванне са штучным асвятленнем выкарыстоўваецца 44,6 га (гуркі) і 7,7 га (таматы).

Згодна з маніторынгам “Позірку”, у 2021 годзе ў абароненым грунце было вырашчана 113.743 тоны гэтай прадукцыі, у 2022-м — 110.447, у 2023-м — 105.050, у 2024-м — 105.959, у 2025-м — 103.278.

Падзяліцца: