Ціханоўская аб прысудзе Лаеўскаму: Так быць не павінна, каб адны выходзілі на волю, а іншыя аказваліся закладнікамі

10 верасня, Позірк. “Неверагодна мужным чалавекам і прафесійным юрыстам” назвала дэмакратычны лідэр Святлана Ціханоўская адваката Дзмітрыя Лаеўскага, прыгаворанага напярэдадні да трох гадоў пазбаўлення волі па палітычных матывах.
“Так быць не павінна, каб адны выходзілі на волю, а іншыя аказваліся закладнікамі замест іх”, — падкрэсліла яна ў каментары ў сваім тэлеграм-канале.
Паводле палітыка, асудзіўшы Лаеўскага за “каментары незалежным СМІ пяцігадовай даўнасці”, “[кіроўеы] рэжым перайшоў яшчэ адну рысу”. “Яшчэ ў 2011–2012 гадах [адвакат] абараняў Алеся Бяляцкага (пры першым крымінальным пераследзе. — “Позірк”.) — і тады сілавікі ўжо настолькі моцна ціснулі на яго, што яму давялося прыпыніць сваю адвакацкую працу на некалькі гадоў”.
У 2020 годзе юрыст абараняў прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі і свайго калегу Максіма Знака (на той момант палітвязняў): “У 2021 годзе Дзмітрыя спачатку пакаралі вымоваю за паведамленне ў “Фэйсбуку“ з крытыкай зменаў у закон аб адвакатуры, а ў ліпені яго выключылі з калегіі [адвакатаў]”.
На думку палітыка, Лаеўскі “прынцыпова застаўся дома, у Беларусі, таму што гэта яго краіна”: “Дзмітрый заўсёды дзейнічаў строга па законе, да апошняй літары, — але ў сучаснай Беларусі закон, на жаль, больш не дзейнічае на тых, хто захоплівае ўладу”.
Ціханоўская падтрымала сям’ю асуджанага і адзначыла, што дэмакратычная супольнасць “абавязкова паведаміць міжнародным партнёрам аб гэтым прыгаворы”.
Лаеўскі быў прызнаны вінаватым паводле арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. Аб яго затрыманні раней не паведамлялася.
У жніўні 2025 года статус “экстрэмісцкага фарміравання” атрымала ініцыятыва “Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека”. Датычнымі да яе КДБ назваў Лаеўскага і Марыю Колесаву-Гудзіліну.
Незалежная адвакатура ў Беларусі была дэ-факта паступова ліквідаваная пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка9 верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 66 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



