Мінск 00:30

Да трох гадоў пазбаўлення волі прыгавораны юрыст Дзмітрый Лаеўскі — былы адвакат Бабарыкі і Знака

Фота: tut.by

9 верасня, Позірк. Мінскі гарадскі суд 9 верасня прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі юрыста Дзмітрыя Лаеўскага, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на адваката Яўгена Пыльчанку.

Адзначаецца, што пасля вынясення прыгавора Лаеўскі быў узяты пад варту ў зале суда.

Ён прызнаны вінаватым паводле арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.

“Падставай для абвінавачванняў, па якіх Лаеўскаму вынеслі прысуд, сталі яго інтэрв’ю розным незалежным беларускім медыя”, — гаворыцца ў паведамленні.

У 2020–2021 гадах Лаеўскі быў адвакатам палітыка Віктара Бабарыкі і юрыста Максіма Знака, асуджаных да доўгіх тэрмінаў зняволення паводле палітычна матываваных абвінавачванняў (вызваленыя і прымусова вывезеныя з Беларусі ў снежні 2025-га).

Пасля вынясення прысуду Бабарыка Лаеўскі быў выключаны з калегіі адвакатаў.

А жніўні 2025 года “экстрэмісцкім фарміраваннем” была прызнана ініцыятыва “Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека”. Датычнымі да яе КДБ назваў Дзмітрыя Лаеўскага і Марыю Колесаву-Гудзіліну. Ініцыятыва была створана ў красавіку 2023-га. Аб’яднала спецыялістаў, пазбаўленых права на прафесію ў Беларусі і вымушана пакінулі краіну.

У 2011–2012 гадах Лаеўскі быў адвакатам кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Падчас і пасля падзей 2020 года крытычна выказваўся на адрас уладаў Беларусі.

Незалежная адвакатура ў Беларусі была дэ-факта ліквідаваная пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га.

Падзяліцца: