Праваабаронцы паведамляюць пра рэпрэсіі супраць сваякоў былых палітвязняў

Ілюстрацыя: pixabay.com
10 верасня, Позірк. Пра працяг ціску на былых палітвязняў і іх сваякоў паведамляе 10 верасня праваабарончы цэнтр “Вясна”.
“Сілавікі прыходзяць з ператрусамі да бацькоў былых палітвязняў, выклікаюць іх родных на допыты і распытваюць аб месцазнаходжанні вызваленых”, — гаворыцца ў рэлізе.
Падрабязнасці не прыводзяцца.
Пры гэтым праваабаронцы заклікаюць паведамляць ім пра такія выпадкі, “каб зафіксаваць маштабы пераследу”.
Паводле даных “Вясны”, на 10 верасня палітвязнямі ў Беларусі прызнана 890 чалавек.
Рэальная колькасць пераследуемых у крымінальным парадку па палітычных матывах можа быць значна вышэйшая. Беспрэцэдэнтныя па маштабе палітычныя рэпрэсіі працягваюцца ў краіне з 2020 года.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы вырасла ў гадавым выражэнні на 1,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



