Мінск 01:38

22-гадовая дзяўчына загінула ў ДТЗ у Докшыцкім раёне, чацвёра паранена

Фота: УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

31 жніўня, Позірк. Аб смяротным ДТЗ у Докшыцкім раёне паведаміла ўпраўленне ДАІ па Віцебскай вобласці.

Аварыя здарылася 31 жніўня каля 14:30 на 113-м кіламетры аўтадарогі М-3 Мінск — Віцебск.

Паводле інфармацыі ДАІ, 51-гадовы кіроўца аўтамабіля “Форд Гэлаксі“ выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем “Кіа“ 22-гадовага кіроўцы.

22-гадовая дзяўчына — пасажыр “Кіа” памерла на месцы, кіроўцы двух аўтамабіляў і два пасажыры (26 і 25 гадоў) атрымалі цялесныя пашкоджанні.

У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага Позіркам аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: