За два тыдні ў міліцыю паступіла больш за 4,4 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў

31 жніўня, Позірк. Каля 200 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, заявіла 31 жніўня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, зарэгістравана “10 злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”, заблакаваная магчымасць плацяжоў на адрас “13 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі”, прыпыненыя расходныя аперацыі па 51 рахунку.
Затрымана двое кур’ераў, “якія працавалі ў інтарэсах аферыстаў”.
Праведзены “Позіркам” аналіз зводак МУС паказаў, што з 18 жніўня ў міліцыю паступіла больш за 4.400 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана 19 кур’ераў, у іх канфіскавана не менш за 45 тыс. рублёў.
Ведамства не паведамляе, якія санкцыі ўжываюцца ў дачыненні да кур’ераў. Акрамя таго, МУС не заўсёды інфармуе пра вынятыя ў іх грошы: у штодзённых даных за 18–31 жніўня сумы прыводзіліся толькі двойчы.
З 30 чэрвеня па 16 ліпеня ў міліцыю паступіла больш за 5 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў, з 18 па 28 ліпеня — больш за 3,7 тыс. паведамленняў, з 28 ліпеня па 6 жніўня — больш за 2,5 тыс., з 7 па 16 жніўня — больш за 2.850 паведамленняў.
Паводле даных МУС, доля кіберзлачынстваў паводле вынікаў студзеня — мая 2026 года перавысіла траціну ўсіх зарэгістраваных у Беларусі злачынстваў і дасягнула 33,4%.
Паводле інфармацыі прадстаўніка галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця Следчага камітэта Леаніда Мельніка, у першай палове 2026 года колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам павялічылася на 16%.
У 2023 годзе, паводле інфармацыі ведамства, удзельная вага кіберзлачыннасці складала 21,5%, у 2024-м — 27,5%, у 2025-м — 29,7%. У 2026 годзе штотыдзень здзяйсняецца ў сярэднім 359 кіберзлачынстваў, або больш за 50 за дзень.
- АнонсыАнонсы падзей на 31 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Навіны Германіі, ЭканомікаМедыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


