Мінск 14:11

У другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе

Сталіца Грузіі Тбілісі
Фота: "Позірк"

30 жніўня, Позірк. 47.413 грамадзян Беларусі ўехала ў Грузію ў другім квартале 2026 года — на 9.403 больш, чым выехала з яе (38.010), сведчыць праведзены Позіркам аналіз даных мясцовай паліцыі, у сферу адказнасці якой уваходзіць памежны кантроль.

Па гэтых паказчыках беларусы занялі дзявятае месца пасля грамадзян Расіі, Турцыі, Арменіі, краін Еўрасаюза, Ізраіля, Азербайджана, Казахстана і Украіны.

У першым квартале ў Грузію ўехала 21.073 беларускіх грамадзяніны, выехала з яе — 21.424, або на 351 больш.

У 2025 годзе з Грузіі выехала на 442 беларусы больш, чым прыехала ў яе: колькасць прыбылых склала 189.894, тых, хто з’ехаў — 190.336.

Грузія стала адной з асноўных краін знаходжання беларусаў, якія ўцяклі ад пераследу рэжымам Лукашэнкі ў 2020 годзе і пазней. Аднак улады краіны, якой з 2012 года кіруе партыя прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі, не прынялі ніводнага станоўчага рашэння аб наданні грамадзянам Беларусі статусу ўцекача альбо гуманітарнага статусу.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: