Савет ААН па правах чалавека 18 верасня разгледзіць сітуацыю ў Беларусі

25 жніўня, Позірк. Інтэрактыўны дыялог з Групай незалежных экспертаў па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, якая выступіць з вусным дакладам (абноўленай інфармацыяй), запланаваны на першую палову дня 18 верасня. Пра гэта сведчыць папярэдні парадак дня 63-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ ААН), якая пройдзе 7 верасня — 7 кастрычніка ў Жэневе (Швейцарыя).
Група незалежных экспертаў была створаная СПЧ 4 красавіка 2024 года “на аднаўляльны перыяд у адзін год” для расследавання і вызначэння фактаў, абставін і карэнных прычын усіх меркаваных парушэнняў і ўшчамленняў правоў чалавека і парушэнняў, здзейсненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, уключаючы іх гендарныя і ўзроставыя аспекты і іх уздзеянне на ахвяр і пацярпелых.
У яе ўвайшлі дырэктар Міжнароднага праекта па правах жанчын Сьюзан Базілі (Канада), загадчыца кафедры крыміналогіі юрыдычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта Моніка Станіслава Платэк (Польшча) і юрыст-праваабаронца Карына Маскаленка (Расія; кіраўніца групы).
30 сакавіка 2026 года на 61-й сесіі СПЧ ААН мандат групы быў падоўжаны на адзін год — “з мэтай садзейнічання прыцягненню да адказнасці і спыненню беспакаранасці за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі”. Тады ж СПЧ папрасіў групу “прадставіць на 63-й сесіі вусную абноўленую інфармацыю”, на 64-й — усёабдымны даклад.
На 61-й сесіі быў разгледжаны апошні на гэты момант даклад групы. Як адзначаў “Позірк”, у ім сярод іншага гаворыцца, што беларускія ўлады “працягваюць сістэматычна парушаць” правы чалавека: адвольна арыштоўваюць і затрымліваюць людзей за іх “фактычную або меркаваную апазіцыю ўраду”, умовы ўтрымання ў месцах несвабоды “з’яўляюцца бесчалавечнымі”, зняволеныя “зазнаюць катаванні ды неправамернае абыходжанне”.
Да ліпеня 2027 года дзейнічае зацверджаны СПЧ ААН мандат спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілса Раймандса Муйжніекса.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



