Мінск 17:01

Расіяніну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі за спробу ўвозу ў Беларусь какаіну

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

21 жніўня, Позірк. Аб затрыманні ў пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) 51-гадовага грамадзяніна Расіі паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).

Мужчына перасякаў мяжу ў рэйсавым аўтобусе, заявіў пра адсутнасць у яго забароненых альбо абмежаваных да перамяшчэння тавараў, аднак, як адзначаецца, у зале мытнага афармлення ён “прыцягнуў увагу службовага сабакі”.

Падчас надгляду яго асабістых рэчаў мытнікі “дасталі з наплечнай сумкі футляр для акуляраў, усярэдзіне якога знаходзіўся скрутак з рэчывам белага колеру”, гаворыцца ў паведамленні. Экспертыза паказала, што рэчыва з’яўляецца какаінам масай 0,47 г.

У дачыненні да грамадзяніна Расіі распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 3281 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і (або) дзяржмяжу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў). Адзначаецца, што фігуранту пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Гл. таксама:

Пры ўездзе ў Беларусь затрыманая расіянка з наркотыкамі

31-гадовы мужчына затрыманы брэсцкай мытняй за спробу ўвозу какаіну

Падзяліцца: