Дазволеная хуткасць руху суправаджанага цяжкавагавага і буйнагабарытнага транспарту павялічваецца з 50 да 70 км/г
17 жніўня, Позірк. Максімальную хуткасць суправаджаемых цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў (ЦБТС) у Беларусі будзе дазволена павялічыць з 50 да 70 км/г, калі гэта не ўплывае на бяспеку дарожнага руху. Адпаведнае змяненне ў Інструкцыю аб парадку ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў унесенае пастановай Савета міністраў “Аб парадку ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў“, паведамляе прэс-служба ўрада.
Прадугледжваецца таксама скасаванне абмежаванняў па шырыні, даўжыні і агульнай масе грузу пры суправаджэнні ЦБТС аўтамабілем прыкрыцця або аўтамабілем суправаджэння. Цяпер суправаджэнне неабходна пры наяўнасці мінімум адной з трох умоў: шырыня больш за 3,5 м, даўжыня больш за 24 м, маса больш за 60 т.
Адзначаецца, што змены накіраваныя на паляпшэнне ўмоў працы кампаній, якія займаюцца грузавымі перавозкамі, і на прывядзенне мясцовых нормаў у адпаведнасць з пагадненнем ЕАЭС аб дапушчальных масах, восевых нагрузках і габарытах транспартных сродкаў.
Пастанова набудзе мо праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на беларуска-літоўскім напрамку ў жніўні вырасла ў 4 разы, кіраўнік САДМ сыходзіць у адстаўку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 17 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



