Сумесныя з Беларуссю вучэнні будуць прысвечаныя супрацьдзеянню тэрарызму ў гарадскіх ўмовах — Мінабароны Кітая

8 жніўня, Позірк. Тэмай сумесных з Беларуссю вучэнняў “Стремительный орел — 2026”, якія пройдуць у правінцыі Хубэй, стануць “антытэрарыстычныя дзеянні ў гарадской мясцовасці”, заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Кітая Чэнь Сі.
“Будуць адпрацоўвацца галоўным чынам выведка і контрвыведка, захоп і ўтрыманне аб’ектаў і іх абарона, зачыстка і ўтрыманне пазіцый, — сказаў ён. — Гэта ўжо чацвёртыя сумесныя вучэнні гэтай серыі. Яны будуць спрыяць далейшаму падвышэнню практычных баявых магчымасцяў удзельных падраздзяленняў і паглыбленню практычнай супрацы паміж узброенымі сіламі дзвюх краін”.
Напярэдадні Мінабароны Беларусі паведаміла, што гэтыя вучэнні дэсантных падраздзяленняў пройдуць 11–24 жніўня. Удзельнікі манеўраў “адпрацуюць дзеянні па барацьбе з тэрарыстамі”: “Удасканаляць навыкі вядзення выведкі, захопу і ўтрымання пазіцый, зачысткі тэрыторыі і арганізацыі абароны”.
Першыя вучэнні “Стремительный орел” прайшлі ў Беларусі ў 2011 годзе, другія — у Кітаі ў 2012-м, трэція — зноў у Беларусі ў 2015-м. Такім чынам, чацвёртыя манеўры адбудуцца пасля больш як 10-гадовага перапынку.
Напрыканцы ліпеня Беларусь наведвала вайсковая дэлегацыя Сіл інфармацыйнай падтрымкі Народна-вызваленчай арміі КНР. Кітайскія вайскоўцы сустрэліся з прадстаўнікамі ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных сіл і галоўнага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра УС Беларусі.
“Бакі абмеркавалі пабудову сістэм сувязі і кібербяспекі, мадэлі іх выкарыстання і захады па супрацьдзеянні кібератакам на інфармацыйныя сістэмы кіравання”, — паведамляла тады Мінабароны.
Аляксандр Лукашэнка апошні раз наведваў Кітай напрыканцы ліпеня 2026 года. На сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ён выступіў за ўмацаванне двухбаковых сувязей, а таксама адзначыў, што Беларусь паўсюдна ў эканоміцы выкарыстоўвае кітайскія тэхналогіі, задаволеная іх узроўнем і якасцю прадукцыі, якую атрымлівае.
У сваю чаргу кіраўнік КНР заклікаў “захоўваць стратэгічную камунікацыю і працягваць папулярызаваць двухбаковыя стасунки на высокім узроўні дзеля большага дабрабыту народаў дзвюх краін”.
Паводле яго слоў, Кітай падтрымлівае Беларусь “у абароне дзяржаўнага суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама ў выбары шляху развіцця, які адпавядае яе ўласным нацыянальным умовам”, гатовы “і надалей па меры магчымасцяў садзейнічаць развіццю і будаўніцтву Беларусі”. Пры гэтым ён не ўдакладніў, што пагражае тэрытарыяльнай цэласнасці беларускай дзяржавы.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


