У вайне супраць Украіны з расійскага боку загінула ўжо больш за 500 беларусаў — Кабанчук

8 жніўня, Позірк. У вайне Расіі супраць Украіны загінула ўжо больш за 500 беларусаў, якія ваявалі на баку РФ, паведаміў на канферэнцыі “Новая Беларусь” 8 жніўня ў Варшаве прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Вадзім Кабанчук.
Паводле яго слоў, некалькі дзясяткаў знаходзіцца ва ўкраінскім палоне палоне.
“З гэтым нешта трэба рабіць”, — сказаў палітык. Ён адзначыў, што ўсё больш і больш беларусаў пачынае ваяваць на баку РФ, асабліва жыхары ўсходніх рэгіёнаў краіны. Напрыклад, у Клімавічах (Магілёўская вобласць), дзе жыве каля 16 тыс. чалавек, маецца “15 магіл беларусаў, якія загінулі на так званай СВА”, адзначыў спікер.
Як правіла, людзі едуць, каб зарабіць грошы, едуць з дэпрэсіўных рэгіёнаў Беларусі, сказаў Кабанчук. Паводле яго слоў, з імі працуюць рэкруцёры са Смаленскай і Бранскай абласцей Расіі.
Паводле слоў прадстаўніка АПК, за згоду ваяваць беларусам прапаноўваюць 30–40 тысяч долараў у якасці аднаразовай выплаты.
“Людзі едуць фактычна ў адзін бок, не разумеючы гэтага. Згодна з украінскай статыстыкай, для 80% гэтых людзей першы бой з’яўляецца апошнім. Сярэдняя працягласць жыцця расійскага штурмавіка ў актыўных дзеяннях складае на фронце 15 хвілін. І вось гэтую інфармацыю мы павінны даводзіць да нашых людзей”, — сказаў Кабанчук.
Агулам, паводле яго звестак, на баку Расіі ваюе некалькі тысяч беларусаў.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаДарадца Ціханоўскай: Мінск актывізаваў выкарыстанне Інтэрпола для палітычнага пераследу, новыя выпадкі — штотыдзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



