Мінск 17:39

У ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

Архіўнае фота: strazgraniczna.pl

2 жніўня, Позірк. У ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі — 106, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз аператыўных звестак памежнай службы суседняй краіны.

У параўнанні з чэрвенем актыўнасць мігрантаў у статыстычным вымярэнні вырасла ў 7,6 раза (14 спробаў).

Найбольш напружаным на польскім напрамку да ліпеня быў сакавік (93 спробы).

Латвія ў ліпені 2026 года зарэгістравала 2.275 спробаў парушэння мяжы мігрантамі, якія спрабуюць трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь. Гэта трэці паказчык пасля травеньскага (2.432) і чэрвеньскага (2.331).

Літва зафіксавала 163 спробы — на 73,4% больш, чым у чэрвені (94), на 50,9% больш, чым у траўні (108), у 2,7 раза больш, чым у ліпені 2025 года (60), і на 44,2% больш, чым у ліпені 2024-га (113).

У 2026 годзе найбольш напружаным на літоўска-беларускай мяжы быў красавік (481 спроба).

За мінулы месяц, як вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу, суседнія краіны ЕС зафіксавалі 2.544 спробы незаконнага пранікнення з Беларусі. Сёлета гэта другі паказчык пасля траўня (2.583). У чэрвені, які карацей за ліпень на адзін дзень, было на 4,1% спробаў менш (2.439), аднак сярэднесутачны паказчык у ліпені стаўся вышэй за чэрвеньскі.

За сем месяцаў 2026 года зафіксавана 10.430 спробаў незаконнага пераходу сухапутнай мяжы Беларусі і ЕС.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: