Лукашэнка пра працоўных мігрантах з Узбекістана: Не трэба чакаць, што прыедуць вялікія спецыялісты

23 ліпеня, Позірк. “Цэлая бура” ўзнялася ў Беларусі наконт працоўнай міграцыі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падчас разгляду кадравых пытанняў.
Паводле інфармацыі дзяржСМІ, ён адзначыў, што ў Беларусі маглі адмовіцца ад ідэі наймаць працоўных мігрантаў: “Але тады нам трэба ўпірацца і працаваць”. Пры гэтым спікер прызнаў недахоп працоўных рук у рэгіёнах, таму, на яго думку, туды “можна запрасіць” работнікаў з Узбекістана.
“Калі там не хапае людзей, вы выберыце таго, каго трэба. Гэта і Гродзенскай вобласці тычыцца, асабліва паўночных рэгіёнаў — Астравец і гэтак далей. І там патрэбныя людзі. Але там, дзе не трэба, не бярыце. Ніхто нікога не прымушае. Кіраўнік і старшыня райвыканкама маюць вырашыць: столькі чалавек, на такія пасады”, — сказаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, “не трэба чакаць, што прыедуць вялікія спецыялісты, яны і там недзе працаўладкаваныя”.
“Некаторых трэба проста давучыць, навучыць. Але галоўнае, каб ён меў жаданне працаваць. Вы гэта павінны дакладна разумець”, — звярнуўся ён да кіраўнікоў мясцовых органаў улады.
Лукашэнка зноў заявіў, што Беларусь гатовая забяспечыць работнікаў з Узбекістана сацыяльнымі гарантыямі: “Прыязджайце, уладкоўвайцеся. Вось адукацыя дзеткам, калі хочаце, вось ахова здароўя, жыллё. Гэта таксама грошы. А калі вы прыехалі толькі зарабіць і нават па-добраму дадому адправіць — гэта іншая сітуацыя”.
Палітык паўтарыў тэзу пра тое, што паміж ім і прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мерзіёевым была дасягнутая дамоўленасць пра прыезд узбекскіх работнікаў — для вырашэння пытання паставак у гэтую краіну мясной і малочнай прадукцыі з Беларусі.
“Гаворка ішла пра тое, што яны прыедуць, мяса, малако тут выпрацуюць”, — сказаў ён, дадаўшы, што прэзідэнт Узбекістана “дае грошы на інвестыцыі — на будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў, сянажных траншэй — на тое, што ім трэба”, а таксама людзей, “якія будуць тут працаваць, зарабляць”.
На сустрэчы з Мірзіёевым 9 ліпеня ў Мінску Лукашэнка заявіў: “Патрэбныя людзі, і пажадана з Узбекістана. У нас узбекаў любяць, таму хачу, каб вашыя людзі да нас прыязджалі сем’ямі. У сельскай гаспадарцы мы даем жыллё, бясплатную адукацыю, ахову здароўя — як нашым беларусам умовы. У горадзе трэба крыху пачакаць, і жыллё будзе”.
13 ліпеня ў Беларусь прыбылі некалькі соцень жыхароў Андыжанскай вобласці Узбекістана, якіх працаўладкавалі ў Віцебскай вобласці. На наступны дзень прэс-служба Лукашэнкі анансавала прыезд у гэты рэгіён 5 тыс. працаўнікоў з гэтай краіны.
Паводле інфармацыі ўзбекскіх СМІ, 15 ліпеня некаторыя работнікі праз сацыяльныя сеткі выказалі незадаволенасць умовамі жыцця і заробкам. Аднак на наступны дзень працоўныя мігранты запісалі новае відэа, у якім сцвярджалася, што “спрэчныя пытанні вырашаныя, і яны задаволены ўмовамі працы і пражывання”.
У наступныя дні пра сітуацыю з работнікамі з Узбекістана актыўна выказваліся чыноўнікі, напрыклад, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, які заявіў, што з прыбыўшымі “няма ніякіх праблем”. 17 ліпеня з грамадзянамі Узбекістана — работнікамі прадпрыемства “Біямехзавод бытавых другарэсурсаў” (Наваполацк, Віцебская вобласць) сустрэлася старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Па выніках размовы кіраўніца верхняй палаты парламента заявіла, што “пытанняў яны не маюць”.
Чыноўнікі таксама змянілі рыторыку, сцвярджаючы, што прыезд у Беларусь працоўных мігрантаў з Узбекістана — частка інвестыцыйнай супрацы дзвюх краін.
“Спецыфіка апошніх перамоў і апошніх дамоўленасцей у тым, што лідары нашых краін казалі пра інвестыцыі”, — заявіў 18 ліпеня кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты. Паводле яго слоў, пад інвестыцыйныя праекты і прыцягваюцца працоўныя рэсурсы.
“Гэта абсалютна не бескантрольная нейкая міграцыя, гэта міграцыя, як сказаў прэзідэнт Узбекістана, пад яго фактычна асабістым кантролем. Тыя спецыялісты, якія прыедуць і будуць працаваць на гэтых інвестыцыйных праектах або асвойваць гэтыя інвестыцыйныя пляцоўкі, якія мы ім дамо, яны будуць мець адпаведную кваліфікацыю і падрыхтоўку”, — падкрэсліў чыноўнік.

- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі зменшылася доля продажу айчынных прадуктаў харчаванняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа другі квартал 2026 года вырасла доля насельніцтва працаздольнага ўзросту, занятага ў эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў плошча жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай, зменшылася ў 2,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСябры памерлага археолага Эдварда Зайкоўскага плануюць выдаць яго манаграфію пра святыні БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

