Мінск 18:51

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца 26 ліпеня ў Варшаве

Ілюстрацыйнае фота: David Tomaseti / unsplash.com

23 ліпеня, Позірк. Развітанне з пісьменніцай Святланай Курс адбудзецца 26 ліпеня ў польскай сталіцы, паведамляе варшаўскі Музей вольнай Беларусі.

Памінальная імша распачнецца а 14:00 у касцёле св. Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў. Грамадзянская паніхіда адбудзецца у 15:30 у Музее вольнай Беларусі (вул. Фоксаль, 11).

Адзначаецца, што сям’я спачылай просіць “абмежаваць колькасць кветак”.

54-гадовая Курс памерла 20 ліпеня ад анкалагічнага захворвання.

Раней паведамлялася, што збор 6 тыс. еўра на пахаванне Курс, абвешчаны на сайце фонду салідарнасці BySol 22 ліпеня, дасягнуў мэты менш чым за суткі.

Згодна з актуальнай інфармацыяй, ужо ахвяравана больш за 6,5 тыс. еўра.

Падзяліцца: