Мінск 23:06

У ліпені актыўнасць мігрантаў на польскай мяжы вырасла ў 3,6 раза, на літоўскай — у 2,4

Архіўнае фота: strazgraniczna.pl

22 ліпеня, Позірк. 1.766 спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі зафіксавалі за тры тыдні ліпеня суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены Позіркам аналіз звестак іх пагранічных службаў. Гэта на 63 больш, чым за тры тыдні чэрвеня.

У адносным вымярэнні актыўнасць мігрантаў узрасла на 3,7%.

Пры гэтым на польскай мяжы спробаў стала больш у 3,6 раза (51 супраць 14), на літоўскай — у 2,4 (88 супраць 36), на латвійскай — менш на 1,6% (1.627 супраць 1.653).

На долю Латвіі ў ліпені прыпадае 92,1% усіх спробаў незаконнага пераходу мяжы (за тры тыдні чэрвеня было 97,1%), Літвы — 5% (2,1%), Польшчы — 2,9% (0,8%).

З пачатку 2026 года суседнія краіны ЕС паведамілі агулам пра 9.652 спробы парушэння мяжы з боку Беларусі.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: