Беларусь “адкрытая для раўнапраўнага і канструктыўнага дыялогу” з Бельгіяй — Лукашэнка

21 ліпеня, Позірк. Беларусь “нязменна застаецца адкрытай для раўнапраўнага і канструктыўнага дыялога”, які “адказвае інтарэсам Мінска і Бруселя” і “спрыяе ўмацаванню бяспекі на Еўрапейскім кантыненце”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 21 ліпеня народ Бельгіі з Нацыянальным святам.
На яго думку, “нягледзячы на геапалітычныя змены”, народы дзвюх краін “заўсёды захоўвалі ўзаемапавагу і імкнуліся прытрымлівацца мудрага падыходу да развіцця двухбаковых сувязяў”.
“Перакананы, паслядоўнае аднаўленне эканамічных і палітычных кантактаў дазволіць пераадолець штучныя бар’еры і выклікі”, — гаворыцца ў пасланні, тэкст якога апублікавала прэс-служба віншавальніка.
Бельгійская сталіца — Брусель — ёсць палітычным цэнтрам Еўрапейскага саюза. Бельгія ў прыватнасці і ЕС у цэлым, як і многія дэмакратычна краіны свету, не прызналі вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, а Лукашэнку — легітымна абраным кіраўніком дзяржавы. Апрача таго, яны лічаць яго рэжым датычным да ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.
З тае пары Лукашэнка не віншуе з нацыянальнымі святамі лідараў большасці дзяржаў Захаду, абмяжоўваючыся толькі пасланнямі на адрас народаў гэтых краін.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская неаднаразова наведвала Бельгію. Апошні візіт палітыка ў гэтую краіну адбыўся 18–19 сакавіка 2026 года — яна ўзяла ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 50-годдзя Еўрапейскай народнай партыі і правяла нефармальны брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў краін НАТО пры штаб-кватэры гэтай арганізацыі.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЖыхары Беларусі сталі есці больш мяса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 6-м месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у чэрвені, на 11-м — за першую палову 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



