У Віцебскай вобласці супрацоўнікі ДАІ стралялі па аўтамабілі з п’яным кіроўцам

21 ліпеня, Позірк. Супрацоўнікі аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Ушацкага РАУС выкарысталі зброю, каб спыніць аўтамабіль “Шкода” ля вёскі Заазер’е (Віцебская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, кіроўца праігнараваў сігнал на спыненне, пасля чаго пачалася пагоня.
Адзначаецца, што на “неаднаразовыя законныя патрабаванні міліцыянераў парушальнік не рэагаваў і спрабаваў уцячы”. Сваімі дзеяннямі ён, як заяўлена, “ствараў рэальную пагрозу бяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху”, у сувязі з чым інспектары “прынялі рашэнне пра выкарыстанне табельнай зброі”.
За стырном быў 61-гадовы жыхар Лепельскага раёна “з відавочнымі прыкметамі ап’янення”. Медыцынская праверка паказала наяўнасць алкаголю ў выдыханым паветры ў канцэнтрацыі 1,04 мг/л, што адпавядае 2,08 праміле ў крыві (сярэдняя ступень ап’янення).
У дачыненні да мужчыны складзена пяць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, аўтамабіль — на ахоўную стаянку.
7 ліпеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выкарысталі зброю, каб спыніць аўтамабіль з п’яным кіроўцам за стырном у Маладзечанскім раёне (Мінская вобласць).
15 ліпеня аналагічны выпадак здарыўся ў Пінскім раёне (Брэсцкая вобласць).
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку жніўня Латвія зафіксавала больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку года — больш за 10 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–20 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


