Мінск 17:00

У трох раёнах забаронена, у 12 — абмежавана наведванне лясоў

21 жніўня, Позірк. У трох з 118 раёнаў Беларусі забаронена наведваць лясы, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забарона дзейнічае ў Брагінскім, Хойніцкім і Жыткавіцкім раёнах (усе — Гомельская вобласць).

У 12 раёнах уведзеныя абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў.

Гэта тычыцца Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Гомельскага, Добрушскага, Лоеўскага, Нараўлянскага, Ельскага, Мазырскага раёнаў (усе — Гомельская вобласць), Брэсцкага, Жабінкаўскага, Кобрынскага (усе — Брэсцкая вобласць), а таксама Салігорскага (Мінская).

У астатніх 103 раёнах дазволена свабодна наведваць лясы.

Падзяліцца: