Мінск 21:56

Каля 20% беларускіх падлеткаў праводзяць у лічбавым асяроддзі больш за 6-7 гадзін штодзень — даследаванне РНПЦ псіхічнага здароўя

Ілюстрацыя: pixabay.com

20 жніўня, Позірк. Каля 20% беларускіх падлеткаў ва ўзросце 14-17 гадоў праводзяць у лічбавым асяроддзі больш за 6-7 гадзін штодзень, паведаміла старшы навуковы супрацоўнік аддзела наркалогіі і клініка-эпідэміялагічных даследаванняў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Наталля Грэбень на прэс-канферэнцыі 20 жніўня.

Паводле яе слоў, такімі ёсць даныя даследавання сярод больш як 20 тыс. падлеткаў 14-17 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, якое праводзіў з 2025 года РНПЦ у рамках вывучэння лічбавых паводзін падлеткаў і фактараў рызыкі парушэнняў здароўя, звязаных з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій.

Як адзначыла Грэбень, у навучальныя дні падлеткі найчасцей праводзяць у лічбавым асяроддзі 3-4 гадзіны ў суткі, у выхадныя — 4-5 гадзін. На думку спецыяліста, час да пяці гадзін у дзень у сучасных умовах з’яўляецца дапушчальным узроўнем. Пры гэтым, падкрэсліла яна, доўгае знаходжанне ў лічбавым асяроддзі можа негатыўна адбівацца на фізічным і псіхічным здароўі, у прыватнасці на рухальнай актыўнасці, зроку і сне.

Сярод сацыяльных сетак і платформаў на першым месцы па папулярнасці “Тэлеграм“, на другім — “ЦікТок“, на трэцім — “Інстаграм“.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: