Мінск 19:37

У Пружанскім раёне на пажары загінуў 5-гадовы хлопчык, які знаходзіўся дома адзін

Фота: СК

20 жніўня, Позірк. Пра гібель пяцігадовага дзіцяці на пажары ў аграгарадку Клепачы (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) паведаміў Следчы камітэт.

Надзвычайнае здарэнне адбылося 20 жніўня каля поўдня, на момант узгарання дзіця знаходзілася дома адно — маці была на працы. Інфармацыі пра бацьку ў рэлізе СК няма.

Паводле папярэдніх даных, у хлопчыка выяўленыя прыкметы атручвання чадным газам. Устаноўленая ачаг узгарання — ложак, на якім знойдзены згарэлы фен.

Праверку праводзіць раённы аддзел СК.

Паводле звестак МНС на раніцу 20 жніўня, з пачатку года ў Беларусі здарылася 4.623 пажары (+9,4% да таго ж перыяду 2025-га), ад іх загінула 453 чалавекі (+19,2%).

Падзяліцца: