У Гомельскай вобласці МНС, якая мяжуе з Украінай, праверыць сістэму апавяшчэння
20 жніўня, Позірк. У Гомельскай вобласці 20 жніўня пройдзе “планавая тэхнічная праверка сістэмы абвесткі насельніцтва”, паведаміў начальнік сектара сувязі і абвесткі абласнога ўпраўлення МНС Міхаіл Савянкоў.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць рэгіянальнае ўпраўленне ведамства, гэта робіцца з мэтай “падтрымання абсталявання ў спраўным стане”.
Пры праверках на працягу каля хвіліны будзе гучаць сірэна. Ніякіх дзеянняў ад насельніцтва не патрабуецца.
Як адзначаецца, у экстраных выпадках сістэма будзе працаваць 2,5-3 хвіліны. Рашэнне аб уключэнні сірэн у такім рэжыме “прымаецца на падставе інфармацыі, якая паступіла ў цэнтр аператыўнага кіравання МНС”, заявіў Савянкоў. Ён падкрэсліў, што пры неабходнасці насельніцтву даводзяцца дакладныя інструкцыі праз радыё, СМС-рассылку, СМІ і афіцыйныя тэлеграм-каналы.
28 ліпеня 13-я “планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва“ прайшла ў Брэсцкай вобласці.
Брэсцкая вобласць, якая мяжуе з Украінай і Польшчай, з’яўляецца лідарам па колькасці праверак сістэмы абвесткі ў 2026 годзе. Раней трывожны сігнал правяралі 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 і 28 красавіка, 12 і 26 мая, 9 чэрвеня і 14 ліпеня.
У памежнай з Расіяй і Украінай Гомельскай вобласці праверкі праводзяцца штомесяц (22 студзеня, 26 Лютага, 19 сакавіка, 16 красавіка, 28 траўня, 18 чэрвеня, 16 ліпеня).
У астатніх рэгіёнах сістэма выпрабоўваецца значна радзей. 26 сакавіка была праведзена агульнарэспубліканская праверка.
У Беларусі фіксуюцца выпадкі залёту і падзення дронаў, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма абвесткі, няма.



- ГрамадстваЁршыкі для ўнітазаў уключаны ў спіс мэблі для арэнднага жылля, якое выдаткоўваецца дзяржслужачым у Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць звалак, якія штогод прыбірае лясная ахова, за апошнія пяць гадоў узрасла больш чым на 800Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ГрамадстваУ рамках жнівеньскага "адзінага дня інфармавання насельніцтва" будуць крытыкаваць канцэпцыю суіснавання людзей і вулічных жывёлМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаМіліцыя Віцебскай вобласці ўслед за Мінскай трэніравалася "спыняць масавыя беспарадкі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства