Мінск 17:41

За некалькі дзён напрыканцы чэрвеня — на пачатку ліпеня шквалістыя вятры пашкодзілі 2,7 тыс. га лесу — Мінлясгас

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

21 ліпеня, Позірк. Шквалістыя вятры 29 чэрвеня — 1 ліпеня пашкодзілі больш за 2,7 тыс. гектараў лесу, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі па выніках абследавання ляснога фонду.

Згодна з інфармацыяй ведамства, пацярпела тэрыторыя 14 лясгасаў, пераважна ў Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай абласцях.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандра Угрына, неабходна правесці маштабную санітарную рубку: суцэльную — на плошчы 1,1 тыс. га, выбарачную — на плошчы 1,6 тыс. га.

Пры гэтым было заяўлена, што не ўсе ўчасткі даступныя для распрацоўкі.

“На даступных участках суцэльныя санітарныя рубкі ў найбольш пацярпелых лясгасах павінны быць завершаныя да 1 лістапада, пры гэтым у астатніх лясгасах распрацоўка ветравальна-бураломных насаджэнняў мае быць праведзеная ў больш сціслыя тэрміны. Прычым праца павінна выконвацца памесячна роўнымі часткамі”, — заявіў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.

Падзяліцца: