За мінулыя выходныя ў Беларусі патанула 10 чалавек — ТРВОД

20 ліпеня, Позірк. 10 чалавек патанула ў Беларусі за мінулыя выходныя (18 і 19 ліпеня), паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Паводле інфармацыі аб’яднання, выратавана 17 чалавек. Вяліся пошукавыя работы ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях.
Адна з загінулых — жанчына 1979 года нараджэння. Паводле звестак ТРВОД, яна пайшла купацца і патанула ў вадаёме-капані ля вёскі Каляеўцы (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці). Яе знайшлі 18 ліпеня, цела было за паўтара метра ад берага на двухметровай глыбіні.
Раней паведамлялася, што ў той самы дзень у Магілёўскім раёне было знойдзенае цела жанчыны 1983 года нараджэння. Патанулая была за дзясятак метраў ад берага вадаёма побач з вёскай Палавінны Лог (прымыкае да рысы Магілёва). У тым вадаёме забаронена купацца.
Ад пачатку 2026 года да 8 ліпеня ў вадаёмах патанула 7 непаўналетніх (8 у 2025 годзе за той жа перыяд) і 103 дарослых (130), паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 8 ліпеня.
Паводле яго слоў, гібель дарослых звязаная часцей за ўсё з купаннем у не прызначаных для гэтага месцах, а таксама са знаходжаннем у вадзе ў алкагольным ап’яненні.
Дзеці гінуць у ліку іншага праз недагляд дарослых.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–20 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 55 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

