Еўра і юань падаражэлі на апошніх чэрвеньскіх таргах

30 чэрвеня, Позірк. Агульгая еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 30 чэрвеня.
Курс еўра вырас да 3,3134 рубля (+0,19%; +0,0062), юаня — да 4,2854 за 10 (+0,42%; +0,0179).
Каціроўка долара знізілася да 2,9041 рубля (-0,09%; -0,0025), расійскага рубля — да 3,7384 за 100 (-0,01%; -0,0002).
На мінулым працоўным тыдні курс долара вырас на 3,46% (з 2,7892 да 2,8858 рубля), еўра — на 2,41% (з 3,1964 да 3,2734), юаня — на 2,95% (з 4,1078 да 4,2289 за 10 рублёў), расійскага рубля — знізіўся на 1,28% (з 3,7927 да 3,7443 за 100 рублёў).
Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты па выніках пяці месяцаў 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За гэты перыяд афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 4,93% (з 2,9027 да 2,7596 рубля). На першым месцы Расія — 9,21% (з 78,2267 да 71,0224 рубля), на трэцім — Арменія — 3,46% (з 381,36 да 368,18 драма). За імі ідуць Казахстан, дзе долар патаннеў на 3,31% (з 502,57 да 485,95 тэнге), Грузія — 0,96% (з 2,6951 да 2,6693 лары), Узбекістан — 0,23% (з 12.025,33 да 11.997,83 сума) і Таджыкістан — 0,05% (з 9,2513 да 9,24654 самані).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа 11 метэастанцыях Беларусі мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла за ўсю гісторыю метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства



