“Белавія” аднаўляе чартарныя рэйсы ў Катар
22 чэрвеня, Позірк. Нацыянальны перавозчык “Белавія” паведаміў аб аднаўленні з 10 жніўня прамых чартэрных рэйсаў у Катар.
Рэйс Мінск — Доха — Мінск будзе выконвацца адзін раз у 10–11 дзён.
Адзначаецца, што кансалідатарам рэйса з’яўляецца тураператар “Інтэрсіці”.
4 сакавіка 2023 года адбыўся першы чартар “Белавія” ў Доху, які таксама арганізоўваў тураператар “Інтэрсіці”. Праграма была разлічана да пачатку чэрвеня 2023 года, яе працягнулі да канца лета.
Увосень 2023 года планавалася аднаўленне рэйсаў з кастрычніка, з частатой прыкладна адзін рэйс у 10–11 дзён, але былі складанасці з дазволамі катарскага боку.
4 сакавіка 2024 года чартары аднавіліся.
У 2025 годзе рэгулярныя чартары з Беларусі ў Катар не лёталі.
23 чэрвеня 2025 года Іран нанёс ракетны ўдар па базе Аль-Удэйд у Катары — буйной авіябазе ЗША, размешчанай недалёка ад Дохі. Гэта адбылося ў рамках абвастрэння канфлікту паміж Ізраілем, ЗША і Іранам, калі Ізраіль і ЗША ўдарылі па іранскіх аб’ектах, а Іран адказаў ударам па згаданай базе. Аб ахвярах удару не паведамлялася, усе ракеты былі перахопленыя.
9 верасня Ізраіль нанёс паветраны ўдар па пазіцыях кіраўніцтва палестынскага руху ХАМАС, якое знаходзілася ў Досе для перамоваў аб спыненні агню ў вайне ў Газе. У выніку ўдару загінулі некалькі чалавек, уключаючы катарскага супрацоўніка службы бяспекі. Катар асудзіў гэта як парушэнне свайго суверэнітэту.
У сакавіку 2026 года падчас абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе эвакуацыйны рэйс у Доху спачатку быў перанесены з 1 на 2 сакавіка, пасля на 3-е, але адбыўся толькі 11 сакавіка.

- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская і Кабахідзэ дамовіліся працягнуць кансультацыі па праблемах беларусаў у ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год захворвальнасць на рак вырасла на 3,4%, за сем гадоў — амаль на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

