Мінск 18:10

У Беларусі за данаты асуджана мінімум 159 чалавек — “Вясна”

Иллюстрация: pixabay.com

19 чэрвеня, Позірк. За грашовыя пералічэнні ў фонды салідарнасці і іншыя ініцыятывы, прызнаныя ўладамі “экстрэмісцкімі” і “тэрарыстычнымі”, ў Беларусі асуджана ўжо мінімум 159 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Сярод фігурантаў — 26 ІТ-спецыялістаў; 33 жанчыны (на сёння за кратамі ўтрымліваецца дзевяць з іх). 46 палітзняволеных, асуджаных за данаты, былі памілаваныя.

За ахвяраванні ў падтрымку Украіны ў Беларусі асуджана 44 чалавекі. 

“Але яшчэ сотні беларусаў пад пагрозай крымінальных справаў былі вымушаныя “адкупляцца” непрацэсуальнымі ахвяраваннямі ў шматкратным памеры”, — адзначылі праваабаронцы.

Да 9 гадоў пазбаўлення волі за данаты асуджана пяць чалавек, яшчэ адзін — на рэкордныя 9,5 (Мікалай Васілевіч, які за два гады зрабіў не менш за 54 ахвяраванні ў фонды салідарнасці).

Масавыя палітычныя рэпрэсіі працягваюцца з 2020 года.

Падзяліцца: