Мінск 14:42

РФ працягвае выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі для дронавых удараў па Украіне — Дземчанка

Спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка
Архіўнае відэа: медыяцэнтр "Украіна" / cтоп-кадр: "Позірк"

15 чэрвеня, Позірк. Расія працягвае выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі для дронавых удараў па Украіне, заявіў у эфіры тэлемарафона спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка.

“У гэтую ноч (15 чэрвеня. — “Позірк”.) тактыка праціўніка заставалася нязменнай: дроны заходзяць з тэрыторыі Расіі, пасля чаго рухаюцца ўздоўж украінска-беларускай мяжы, — цытуе прадстаўніка памежнага ведамства інфармагенцтва “Укрінформ”. — Частка беспілотнікаў перасякае паветраную прастору Беларусі і выкарыстоўвае яе для далейшага пранікнення ўглыб Украіны, у прыватнасці праз Кіеўскую і Жытомірскую вобласці з наступным рухам у кірунку заходніх рэгіёнаў”.

Паводле слоў Дземчанкі, у гэтую ноч “фіксавалася значная колькасць дронаў у межах Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей”. У асноўным яны рухаліся не на захад, а “пераважна ў бок Кіева”.

Спікер ДПСУ падкрэсліў, што цяпер нарошчвання расійскіх або беларускіх сіл непасрэдна ва ўкраінскай мяжы не назіраецца, прыкмет фармавання ўдарнай групоўкі няма.

Паводле інфармацыі “Укрінформа”, у ноч на 15 чэрвеня РФ выпусціла па тэрыторыі Украіны 70 ракет і 611 беспілотнікаў, у тым ліку па Кіеве — больш за 60 ракет. Сілы супрацьпаветранай абароны збілі 50 ракет і 582 беспілотнікі.

Ва ўкраінскай сталіцы маюцца загінуўшыя і пацярпелыя. У выніку траплення дрона сур’ёзна пашкоджаны Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры.

Ціханоўская асудзіла начны ўдар РФ па Украіне, які прывёў да ахвяр і пашкоджання Кіева-Пячэрскай лаўры (дапоўнена)

дададзеныя абзацы 4–6 15 чэрвеня, Позірк. "Варварская атака Расіі на Украіну" ўначы 15 чэрвеня "прывяла да гібелі і раненняў мноства мірных жыхароў", а таксама выклікала пажар у Кіева-Пячэрскай лаўры — "адным з самых святых месцаў агульнай гісторыі", заявіла беларускі дэмакратычны …
Падзяліцца: