Лукашэнка мае намер у найбліжэйшы час сустрэцца з Пуціным

Архіўнае фота: прэс-служба Лукашэнкі
15 чэрвеня, Позірк. Пра свае планы ў найбліжэйшы час сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня ў Мінску на перагаворах з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым.
“У найбліжэйшы час мы дамовіліся, што мы сустрэнемся і абмяркуем тыя праблемныя пытанні, якія, магчыма, нас тычацца. Дамоўленасць у нас адна: калі ўрады нешта не вырашаюць, то гэта застаецца ва ўвазе двух прэзідэнтаў. Мы гэтым шляхам ідзём”, — цытуе палітыка неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Паводле інфармацыі МЗС РФ, у 2025 годзе Лукашэнка і Пуцін стэлефаноўваліся больш за 20 разоў і правялі 9 сустрэч, ад пачатку 2026-га — 7 і 3 адпаведна.
Лаўроў мае намер абмеркаваць у Беларусі супрацьдзеянне санкцыям і "юрыдычнай агрэсіі" Захаду
13 чэрвеня, Позірк. "Шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковай супрацы і міжнароднага парадку дня" будзе разгледжанае падчас візіту міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова ў Беларусь 14–15 чэрвеня, паведамляе прэс-служба расійскага знешнепалітычнага ведамства. Паводле інфармацыі ведамства, чыноўнік сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам …
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 15 чэрвеня—19 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



