Мінск 18:17

У Мінскай вобласці абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з рэзкім пахаладаннем

Ілюстрацыя: МНС

11 чэрвеня, Позірк. Аб абвешчаным на 12 чэрвеня Белгідраметам аранжавым узроўні небяспекі ў Мінскай вобласці ў сувязі з “рэзкай зменай умоў надвор’я” паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Прагназуецца, што 12 чэрвеня ў цэнтральных раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра складзе +14…+19°C (на 7 градусаў ніжэй, чым 11 чэрвеня. — “Позірк”.).

На думку МНС, пахаладанне можа прывесці да паслаблення імунітэту, а таксама да павелічэння захворвання рэспіраторнымі інфекцыямі, асабліва сярод дзяцей і пажылых людзей.

Ведамства прыводзіць традыцыйныя рэкамендацыі для арганізацый і насельніцтва.

Падзяліцца: