Кіраўнік МЗС Польшчы сустрэўся з Бяляцкім і вітаў рэгістрацыю ягонага фонду

8 чэрвеня, Позірк. Аб праведзенай 8 чэрвеня сустрэчы віцэ-прэм’ера — міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага з беларускім праваабаронцам, былым палітычным зняволеным, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім паведаміў польскі МЗС.
Адзначаецца, што сустрэча была прысвечаная, у прыватнасці, дзейнасці праваабарончага цэнтра“ Вясна”, заснавальнікам якога з’яўляецца Бяляцкі.
Паводле інфармацыі МЗС, Сікорскі “выказаў задавальненне нядаўняй рэгістрацыяй у Польшчы фонду Алеся Бяляцкага, мэтай якога з’яўляецца дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека“. Ён таксама падзякаваў госцю за ўдзел у Форуме Касцюшкі, які адбыўся тыдзень таму ў Гданьску і быў арганізаваны ў супрацоўніцтве МЗС Польшчы з Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці.
“Мы ў Польшчы ўражаныя вашай непахіснай пазіцыяй і сціпласцю, а найперш глыбока ўдзячныя за паслядоўнасць у барацьбе за правы чалавека. Мы з павагай адзначаем вашу незалежнасць і засяроджанасць на абароне грамадзянскіх свабод“, — заявіў Сікорскі на сустрэчы.
На сайце МЗС Польшчы адзначаецца, што Бяляцкі быў вызвалены з беларускай папраўчай калоніі ў снежні 2025 года “ў рамках дыялогу, які праводзіцца з Беларуссю адміністрацыяй прэзідэнта Трампа. Ён быў прымусова дэпартаваны ў Літву. Пасля вызвалення ён не адмовіўся ад прадэмакратычнай дзейнасці”.

- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства


