На дрэваапрацоўчым прадпрыемстве ў Ганцавічах загінуў рабочы
3 чэрвеня, Позірк. На дрэваапрацоўчым прадпрыемстве ў Ганцавічах (Брэсцкая вобласць) 27 траўня загінуў 56-гадовы рабочы, паведаміў 3 чэрвеня Следчы камітэт.
Паводле інфармацыі следства, падчас распілоўвання драўніны на цыркулярным станку “здарыўся выкід дошкі“. Яна смяротна траўмавала мужчыну, які “не меў допуску да працы і не праходзіў адпаведнае навучанне“.
Ганцавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ў дачыненні да дырэктара фірмы распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 306 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Канфіскаваная дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі.
2 чэрвеня стала вядома, што ў красавіку ў Браслаўскім раёне (Віцебская вобласць) на аўтадарозе Полацк — Мёры — Браслаў загінуў дарожны рабочы 1985 года нараджэння. Адзначалася, што ён страціў кантроль над асфальтавым катком і з’ехаў у кювет. “Няўстойлівы апарат перакуліўся і прыціснуў яго. Брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла, канстатавала смерць рабочага”, — гаварылася ў паведамленні.
У красавіку намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Такун паведаміў, што за апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм у Беларусі скараціўся ў тры разы, смяротны — у два. Паводле яго слоў, у 2025 годзе зафіксаваны гістарычны мінімум колькасці смяротных выпадкаў на працы — 103.
Паводле даных Мінпрацы, асноўны фактар траўматызму — недапрацоўка наймальніка (недастатковая падрыхтоўка працоўных месцаў, адсутнасць распрацаваных інструкцый, навучання і інш.).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–18 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год запасы прампрадукцыі на складах выраслі на 1,7%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



