Ціханоўская: Мы хочам умацоўваць усе элементы дэмакратычнага грамадства, і, вядома, свабодныя СМІ — прыярытэт

23 траўня, Позірк. Незалежныя СМІ важныя для дэмакратыі, таму звычайна яны становяцца першай цэллю недэмакратычных рэжымаў, заявіла Святлана Ціханоўская 22 траўня ў Празе на форуме па пытаннях глабальнай бяспекі GLOBSEC Forum 2026.
“У 2020 годзе многія незалежныя журналісты ў Беларусі былі затрыманыя, многія з іх дагэтуль знаходзяцца ў турмах, — адзначыла беларускі дэмакратычны лідар. — Усе свабодныя СМІ ўнутры краіны былі ліквідаваныя — у іх атрымалася аднавіць працу з-за мяжы. Усе яны былі абвешчаныя “экстрэмісцкімі” або “тэрарыстычнымі” арганізацыямі. Такім чынам, рэжым не хоча, каб людзі глядзелі свабодныя СМІ, атрымлівалі ад іх інфармацыю”.
“Я вельмі ганаруся беларусамі, бо нягледзячы на ўсе гэтыя абмежаванні, нягледзячы на тое, што за спажыванне інфармацыі свабодных СМІ можна атрымаць гады турмы, людзі ўсё адно шукаюць гэтую інфармацыю. Каля 70% аўдыторыі свабодных беларускіх медыя, якія вяшчаюць з-за мяжы, знаходзіцца ўнутры краіны. Гэта значыць людзі хочуць ведаць, што адбываецца, і гэта вялізны інструмент”, — падкрэсліла палітык.
Ціханоўская звярнула ўвагу на тое, што “не вельмі багатыя незалежныя СМІ” Беларусі супрацьстаяць “велізарнай прапагандысцкай машыне з мільярдамі інвестыцый”.
“Таму калі я кажу пра падтрымку дэмакратычных сіл, у першую чаргу я кажу пра свабодныя СМІ, — заявіла дэмлідар. — Бо гэта вялізны інструмент у нашым новым свеце, што цяпер фармуецца, людзі атрымліваюць уяўленне пра рэальнасць праз інтэрнэт. Свабода СМІ — гэта зараз вялікі выклік”.
“Разуменне дэмакратыі ў дыктатуры і ў дэмакратычных краінах зусім рознае. Мы хочам захоўваць і ўмацоўваць усе элементы дэмакратычнага грамадства, мы навучаемся ў вас, і, вядома, свабодныя СМІ, якія мы хочам узмацняць і развіваць, — гэта наш прыярытэт”, — сказала Ціханоўская.
Паводле яе слоў, інстытуты ўлады ў Беларусі не працуюць, у сітуацыі з COVID-19 у 2020 годзе яны “апынуліся няздольныя дапамагаць людзям”. Тады менавіта “грамадзянская супольнасць, звычайныя людзі самаарганізаваліся, каб падтрымаць адзін аднаго”: “Яны забяспечвалі людзей медыцынскай дапамогай, навучалі, як правільна рэагаваць на COVID”.
“Пасля пачалася наша перадвыбарчая кампанія, і людзі зноў самаарганізаваліся. Усе гэтыя масавыя мітынгі, усё гэта паўстанне — гэта было ўзята ў рукі самімі людзьмі, нашымі СМІ, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, бізнесам, журналістамі, гэта значыць усімі, — заявіла палітык. — Таму я абсалютна ўпэўненая, што аснова любой дэмакратычнай краіны — грамадзянская супольнасць, людзі, што гатовыя самаарганізоўвацца, калі гэта неабходна. Таму я заўсёды кажу, што мы маем інвеставаць найперш у людзей. Інстытуты — гэта нармальна, фармальна яны існуюць у Беларусі, але там няма дэмакратыі. Мы маем інвеставаць у людзей, у іх адукацыю, каб яны разумелі сваю адказнасць”.
“Таму, калі я прашу пра падтрымку нашага дэмакратычнага руху, я кажу: не трэба падтрымліваць дыктатараў, спрабаваць іх перанавучыць або ўлагодзіць — трэба інвеставаць у людзей, якія сапраўды хочуць будаваць дэмакратычнае грамадства”, — дадала яна.
Ціханоўская канстатавала недахоп адмыслоўцаў, паколькі “30 гадоў беларусы жывуць у дыктатуры”, а значыць “цяпер самы час рыхтаваць новых прафесіяналаў для будучай дэмакратыі ў Беларусі”: “Таму што рана ці позна мы пераможам”.
“Вядома, шмат залежыць ад выніку вайны ва Украіне, але мы мусім быць гатовыя. Таму я прашу ўцягваць беларускіх студэнтаў, беларускую моладзь у вашыя дэмакратычныя праграмы, каб мы былі гатовыя ў будучыні, каб узяць уладу і пабудаваць сапраўды дэмакратычнае грамадства”, — сказала палітык.
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаМінфін схаваў інфармацыю аб фінансаванні беларускай эканомікі Еўразійскім банкам развіццяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале доля стратных арганізацый у гадавым вымярэнні вырасла ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 5-м месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у красавіку, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні траўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.780 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях за апошнія тры дні зафіксавана 12 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПроста вызвалення тых, хто знаходзіцца ў няволі з палітычных матываў, мала для выхаду з гуманітарнага крызісу — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка



