Мінск 19:43

На беларускіх метэастанцыях за апошнія тры дні зафіксавана 12 тэмпературных рэкордаў

Ілюстрацыя: "Позірк"

22 траўняПозірк. 12 тэмпературных рэкордаў зафіксавана за апошнія тры дні на метэастанцыях Беларусі, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.

Усе новыя максімумы адзначаныя ва ўсходніх раёнах краіны, дзе панавала гарачая паветраная маса.

19 траўня быў перакрыты лакальны экстрэмум у Езярышчы (30 градусаў цяпла супраць 28,1 у 2013 годзе), 20 траўня — у Касцюковічах (28,3 супраць 28 у 2014-м).

21 траўня перапісана 10 рэкордаў, у тым ліку 77-гадовай даўніны: у Віцебску — 30,3 (было 28,8) і Полацку — 28,6 (28,3).

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: