Прадстаўнікі дэмакратычных краін і інстытутаў заклікалі да вызвалення беларускіх палітвязняў у дзень салідарнасці з імі

21 траўня, Позірк. Да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных вязняў заклікалі 21 траўня, у Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, прадстаўнікі дэмакратычных краін і інстытутаў.
Амбасадар па асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Літвы Аста Андрыяўскене нагадала, што з 2021 года дзевяць палітвязняў загінула, больш за 840 застаюцца ў зняволенні. “Мы заклікаем да вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў”, — напісала дыпламат у сацсетцы Х.
“Адвольныя арышты, прыгнёт праваабаронцаў і журналістаў працягваюцца. Мы памятаем пра іх, змагаемся за іх і падтрымліваем працу дэмакратычных сіл і Святланы Ціханоўскай”, — адзначыла міністр замежных спраў Фінляндыі Эліна Валтанен.
Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека Кайса Оленгрэн таксама далучылася да дня салідарнасці, звярнуўшы ўвагу на гісторыі трох палітвязняў, узрост якіх перавышае 70 гадоў — Барыса Вітко, Васіля Дзянісовіча і Уладзіміра Міхаленкі. Оленгрен заклікала зрабіць рэпост і патрабаваць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення.
Дэпутат нямецкага Бундэстага ад партыі “Зялёныя” Робін Вагенер адзначыў нядаўнія вызваленні палітвязняў. “Нягледзячы на гэтыя вызваленні, больш за 800 чалавек усё яшчэ несправядліва знаходзяцца ў беларускіх турмах. За тое, што яны выступалі за свабоду і дэмакратыю ў сваёй краіне”, — напісаў парламентарый у “Фэйсбуку”.
“Мы, “зялёныя”, стаім на баку гэтых мужных людзей і патрабуем іх безумоўнага і неадкладнага вызвалення. Мы чакаем, што федэральны ўрад таксама прыкладзе намаганні для вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі”, — падкрэсліў палітык, выказаўшы падзяку Ціханоўскай, “якая, знаходзячыся ў выгнанні, нястомна змагаецца за тое, каб Беларусь заставалася ў палітычным парадку дня Еўропы”.
Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Стын Нёрлаў заклікаў да вызвалення ўсіх палітвязняў.
МЗС Эстоніі таксама адзначыў нядаўнія вызваленні палітвязняў, дадаўшы, што, нягледзячы на гэта, больш за 800 чалавек “застаюцца несправядліва заключанымі ў турму за свабоднае выказванне меркавання, абарону правоў чалавека і веру ў дэмакратычную будучыню”. “За кожным палітвязнем стаіць сям’я, якая чакае, спадзяецца і церпіць няўяўны боль. Мы салідарныя з усімі несправядліва затрыманымі і заклікаем да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі. Неабходныя прыцягненне да адказнасці, мэтавыя санкцыі і пастаянны міжнародны ціск. Яны не павінны быць забытыя”, — падкрэсліла знешнепалітычнае ведамства.
МЗС Чэхіі нагадаў, што ў Беларусі за кратамі застаецца больш за 840 чалавек, “паколькі рэпрэсіі працягваюцца”.
Амбасада Канады ў Польшчы заклікала да “неадкладнага і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі тых, хто ўсё яшчэ ўтрымліваецца пад вартай”.
Ірландская амбасада ў Вільнюсе (Літва) таксама далучылася да Дня салідарнасці, заклікаўшы да вызвалення тых, хто застаецца ў зняволенні.
“21 траўня 2021 года рэжым Лукашэнкі забіў беларускага палітычнага зняволенага Вітольда Ашурака. На працягу пяці гадоў дзевяць палітвязняў памерла ў зняволенні, больш за 800 застаюцца ў турме ў Беларусі, і новыя арышты працягваюцца рэгулярна“, — гаворыцца ў каментары МЗС Латвіі. Ведамства выказвае “цвёрдую падтрымку ўсім несправядліва зняволеным у Беларусі“, заклікае беларускі рэжым “спыніць рэпрэсіі супраць уласнага народа і вызваліць усіх палітвязняў”.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Index on Censorship (“Індэкс цэнзуры”) зноў заклікала да вызвалення журналіста і былога калегі Андрэя Аляксандрава, арыштаванага ў 2021 годзе і асуджанага на 14 гадоў пазбаўлення волі. “Асуджаны за падтрымку мірных пратэстоўцаў, ён застаецца ў зняволенні ў папраўчай калоніі. Ён павінен быць вызвалены”, — падкрэсліваецца ў заяве.
Каментары і заявы працягваюць з’яўляцца ў сусветнай інфармацыйнай прасторы.
У гадавіну смерці палітвязня Вітольда Ашурка (21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17) дэмакратычная грамадскасць з ініцыятывы праваабаронцаў праводзіць Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
На 21 траўня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 841 чалавека.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ваенна-патрыятычных лагерах у дзяцей не павінна быць вольнага часу — ідэолаг Мінабароны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску штодня выяўляецца 30 новых выпадкаў цукровага дыябетуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЛіквідацыя ёдадэфіцыту за 10 гадоў удвая знізіла захворванне валлём ў дзяцей — эндакрынолаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэпрэсіі супраць журналістаў застаюцца на тым жа ўзроўні, мяняецца толькі форма пераследу — намеснік старшыні БАЖМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-спікер Сейма Літвы: Беларусь — яшчэ адзін ключ да дэмакратычнай, стабільнай і мірнай будучыні рэгіёна і ўсёй ЕўропыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



