Мінск 17:25

У Мінскай вобласці зафіксавана 14 выпадкаў падзення дрэў з-за непагадзі

19 траўня, Позірк. 14 выпадкаў падзення дрэў зафіксавана на тэрыторыі Мінскай вобласці з-за праходжання навальнічнага фронту, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Інцыдэнты здарылся ў Бярэзінскім, Барысаўскім (па тры), Вілейскім (два), Мінскім (адзін), Мядзельскім, Смалявіцкім раёнах (па адным), а таксама ў Барысаве (два) і Салігорску (адзін).

Работнікі МНС распілавалі паваленыя дрэвы.

Паведамляецца таксама аб пашкоджанні аздаблення фасада будынка ў Смалявіцкім раёне. Падраздзяленні МНС прыцягваліся для дэмантажу двух панэляў вентыляванага фасада.

26 красавіка ведамства паведамляла пра восем легкавых аўтамабілях, пашкоджаных у выніку моцнага ветру. У сталіцы, а таксама ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях падраздзяленні МНС больш за 60 разоў “рэагавалі для распілоўкі і ўборкі паваленых дрэў“.

27 красавіка работнікі МНС здзейснілі больш за 30 выездаў для надання дапамогі па ліквідацыі наступстваў моцнага ветру, дапамога ратавальнікаў у распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў спатрэбілася ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Магілёўскай вобласці.

7 траўня з-за моцнага ветру з парывамі да 20 м/с пацярпела чатыры населеныя пункты: два ў Брэсцкай вобласці, па адным — у Мінскай і Магілёўскай.

Падзяліцца: