На большай частцы Беларусі скасаваныя забароны і абмежаванні на наведванне лясоў

9 траўня, Позірк. На фоне дажджлівага надвор’я на большай частцы Беларусі скасаваныя забароны і абмежаванні на наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Вольна хадзіць па лясах можна ў 104 са 118 раёнаў краіны.
Цалкам выключанае наведванне лясоў у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, а таксама ў адзінаццаці раёнах Гомельскай вобласці — Брагінскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Рэчыцкім, Хойніцкім і Чачэрскім.
У Ельскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці дзейнічаюць абмежаванні (у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры ды збор ягад і грыбоў).
Як паведамляў “Позірк”, 7 траўня забарона дзейнічала ў 26 раёнах Беларусі, абмежаванні — у 65.
Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 8 траўня да 6:00 9 траўня) у Беларусі ліквідаваныя тры лясныя пажары (у Брэсцкай вобласці — адзін, Гомельскай — два) агульнай плошчай 0,9 гектара, адзін тарфяны пажар і адзін пажар травы і кустоў (1,2 га і 0,02 га адпаведна).

- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Літва надала статус уцекача 15 грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку 2026 года беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве стала на 1,1 тыс. менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія спыніла рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы Беларусі і ЕС зафіксаваная рэкордная з сярэдзіны красавіка актыўнасць мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

